Пазакласнае мерапрыемства "Зімовыя народныя святы"

20.01.2022

У чацвер 20 студзеня адбылося пазакласнае мерапрыемства "Зімовыя народныя святы", у якім удзельнічалі вучні 7-9 класаў. На мерапрыемстве вучні даведаліся як святкавалі нашы продкі і святкуюць зараз беларусы каляды, вадохрышча, масленіцу. Вучні слухалі паведамленні пра святы, глядзелі відэафільмы, слухалі калядныя песні, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне "У краіне казак", гулялі ў гульні. Дзеці актыўна і з цікавасцю ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.