Беларускі нацыянальны касцюм

20.09.2022

      20.09 у рамках Тыдня роднай мовы адбылося мерапрыемства "Беларускі нацыянальны касцюм". Дзеці пазнаёміліся з традыцыйным народным адзеннем беларусаў і гісторыяй яго развіцця. Пасля мовы адзенне - найбольш важная этнічная прыкмета, якая адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў. Размова з элементамі абмеркавання зацікавіла вучняў. Яны з задавальненнем слухалі паведамленні пра беларускія строі розных рэгіёнаў нашай краіны, якія сфарміраваліся ў выніку доўгага і складанага працэсу развіцця.